Беёнсэ стала "Грэмі"-рэкардсменкай

У Лос-Анджэлесе 31 студзеня абвешчаны лаўрэаты музычных прэмій "Грэмі" Амерыканскай акадэміі гукапісу.  Трыўмфатарам вечара стала спявачка Беёнсэ, якая стала ўладальніцай адразу 6-ці прэмій "Грэмі", у тым ліку ў прэстыжнай катэгорыі "Песня года" за кампазіцыю "Single Ladies". Такая колькасць статуэтак стала рэкорднай для выканаўцы жаночага полу за ўсю гісторыю гэтай прэміі.

Акрамя таго, уладальніцай 4-х узнагарод стала папулярная амерыканская кантры-выканаўца Тэйлар Свіфт. Яна перамагла і ў самай прэстыжнай намінацыі "Лепшы альбом года" за пласцінку "Fearless".

Яшчэ адна папулярная спявачка - Lady GaGa - уганараваная толькі дзвюма музычнымі прэміямі.

Таксама ўзнагароды атрымалі Kings Of Leon за "Запіс года" з кампазіцыяй "Use Somebody", дырыжор Уладзімір Ашкеназі і піяніст Яўгеній Кісін, у намінацыі "лепшае сольнае інструментальнае выкананне з аркестрам" і за запіс другога і трэцяга канцэртаў для фартэпіяна Сяргея Пракоф'ева.

Фота: www.kiss925.com
Паводле: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі