"Беспілотнікі можна купіць у любой вайсковай краме" — Міхаіл Падаляк

Дрон над Крамлём / кадр з відэа
Дрон над Крамлём / кадр з відэа

Атакаваць Крэмль маглі расійскія партызаны, мяркуе дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

"З'яўленне неапазнаных беспілотных лятальных апаратаў на аб'ектах энергетыкі або на тэрыторыі Крамля можа сведчыць толькі пра партызанскую дзейнасць мясцовых сіл супраціву. Як вы ведаеце, беспілотнікі можна купіць у любой вайсковай краме", — напісаў ён у сваім акаўнце ў Твітары.

Як і іншыя прадстаўнікі афіцыйнага Кіева, Падаляк зявіў, што Украіна "вядзе выключна абаронную вайну і не атакуе аб'екты на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі". Па яго словах, такія атакі не вырашаюць аніводнай ваеннай задачы.

Таксама ён не выключае, што Расія рыхтуе маштабны тэракт, таму ёй спатрэбіліся дроны, збітыя над Крамлём.

Як распавядала Еўрарадыё, у ноч на сераду над Крамлём адбыўся выбух. Прэс-служба Пуціна заявіла, што пры спробе атакаваць Крэмль былі збітыя два беспілотнікі. Адказнасць за атаку Крэмль ускладае на Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі