Белы Замак-2011 запрашае на танцы і бугурты на гэтых выхадных

XI Міжнародны рыцарскі форум пройдзе ў Гісторыка-культурным цэнтры "Рытэрбург", ён жа "Рыцарскі Замак" у 16 км ад Мінска.

"Белы Замак" праводзіцца з 1998 году і з'яўляецца адным з найстарэйшых ваенна-гістарычных фестываляў, якія праводзяцца на постсавецкай прасторы.

У праграме: вялікі касцюмаваны баль, рыцарскі турнір, майстар-клас па танцах, турнір лучнікаў, канцэрты менестрэляў і гуртоў-выканаўцаў сярэднявечнай музыкі, бугурты, конны турнір і многае іншае.

Фестываль пройдзе ў 3 дні - з 4-га па 6-е сакавіка. Усе тры дні ў Рыцарскім Замку працуюць:сярэднявечны кірмаш, выстава гістарычнай мініяцюры і тры тэматычныя бары.

Папярэдні кошт квіткоў - 15.00 рублёў. Больш падрабязна пра Белы Замак і пра тое, як дабрацца да Рытэрбурга чытайце на сайце ritterburg.by.

1 дзень (4 сакавіка).

17.00. - 18.00. Урачыстае адкрыццё фестывалю. (Галоўная сцэна).

18.30. - 20.30. Конкурс строяў. (Галоўная сцэна).

21.00. - 01.00. Вялікі касцюмаваны баль - адкрыццё. (Галоўная сцэна)

2 дзень (5 сакавіка).

12.00. - 21.00. Рыцарскі турнір. Конкурс пастановачных паядынкаў (Хол Замка).

12.00. - 15.00. Майстар-клас па танцах. (Галоўная сцэна).

17.00. - 19.00. Турнір лучнікаў, першы дзень. (Галоўная сцэна).

19.00. - 22.30. Музычна-тэатральная праграма (канцэрты менестрэляў і гуртоў, выканаўцаў сярэднявечнай музыкі і інш.) (Галоўная сцэна)

15.00. - 18.00. Паказ кліпаў і відэастужак на гістарычную тэму. (Верхняя Камінная Зала).

3 дзень (6 сакавіка).

13.00. - 15.00. Бугурты. (Хол замка).

15.00. - 16.00. Конны турнір

15.30. - 16.30. Турнір лучнікаў, другі дзень. (Хол замка).

17.00. - 21.30. Заключны баль-закрыццё (канцэрты, узнагароджанні пераможцаў, танцы). (Галоўная сцэна).

Кошт квіткоў (папярэдне) 15 000, браніраванне квіткоў - 8(029)1015097. Агульныя пытанні: +375(29)1015097, [email protected]

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі