Беларусы, якія пацярпелі ў ДТЗ у Іспаніі, выпісаныя з лякарні

Беларусы, якія пацярпелі ў ДТЗ у Іспаніі, выпісаныя з лякарні

Беларусы, якія пацярпелі ў дарожнай аварыі ў Барселоне, ужо выпісаліся з лякарні. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу МЗС, беларускія дыпламаты звязаліся з камітэтам па бяспецы Барселоны. Там пацвердзілі, што сярод пацярпелых было трое нашых суграмадзян.

Іх даставілі ў лякарню, якую яны самастойна пакінулі, каб працягнуць сваю паездку.

Нагадаем, што ДТЗ ў іспанскай Барселоне адбылося ў ноч на сераду — на мокрай дарозе перакуліўся турыстычны аўтобус. Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў лякарні горада з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі