Беларусы сталі часцей жаніцца і радзей разводзіцца

У студзені-верасні 2013-га ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных у Беларусі шлюбаў павялічылася крыху больш за 16%, а колькасць разводаў зменшылася на 13,6%. Колькасць шлюбаў склала больш за 68400, а колькасць разводаў — 25900, інфармуе БЕЛТА.



Дарэчы, паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, з пачатку 2013 года жыхароў Беларусі стала больш на 1662 чалавекі. У нашай краіне цяпер жыве 9 мільёнаў 465 тысяч 500 чалавек. Аднак расце насельніцтва Беларусі за кошт мігрантаў.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі