Беларусы «пусцілі карэнні» ў Чыкага

Беларуская калійная кампанія адкрыла сваё прадстаўніцтва ў амерыканскім горадзе Чыкага. Яно зоймецца вывучэннем кан’юнктуры рынку і «забеспячэннем узаемавыгаднага супрацоўніцтва з кліентамі кампаніі ў рэгіёне».
Аналітыкі беларускай кампаніі перакананыя, што ў бліжэйшыя 5-7 гадоў у Паўночнай Амерыцы чакаецца істотны рост попыту на калійныя ўгнаенні.

Нагадаем, ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» з’яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком калійнай прадукцыі на сусветным рынку. Яна пастаўляецца ў краіны Еўропы, Азіі і Амерыкі. На сённяшні дзень яна мае свае прадстаўніцтвы ў Сінгапуры, Пекіне (Кітай), Нью-Дэлі (Індыя), Сан-Паўлу (Бразілія) і Чыкага (ЗША).

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі