Беларусы адзначаюць Свята працы
Дзень міжнароднай салідарнасці працаўнікоў 1 траўня адзначаюць больш чым у 140 краінах. У Беларусі гэтае свята было заснаванае ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года. Свята працы адзначаецца з канца XIX стагоддзя. У яго аснове ляжаць падзеі 1 траўня 1886 года, калі актывісты працоўнага руху ЗША і Канады правялі серыю мітынгаў і дэманстрацый, патрабуючы ўвесці васьмігадзінны працоўны дзень.
З нагоды Дня салідарнасці працаўнікоў Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі арганізавала ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі святочны мітынг і канцэрт. Святкаванне пачалося а 10-й раніцы. У гэтыя хвіліны ля бібліятэкі ўжо грае аркестр, але людзі ледзь-ледзь пачалі збірацца.
Масавыя гулянні таксама арганізаваныя ў парках імя Горкага і 50-годдзя Кастрычніка, паведамляе агенцтва БелаПАН.