Беларускія весляры заваявалі золата чэмпіянату Еўропы

Беларускія весляры заваявалі золата чэмпіянату Еўропы

На чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць У Маскве, вызначыліся беларускія весляры. Глеб Саладуха і Аляксандр Ваўчэцкі заваявалі залаты медаль на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 метраў, піша "Прессбол".

26 чэрвеня беларуская зборная ўзяла яшчэ два бронзавыя медалі. Сярод жанчына на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 200 метраў вызначыліся Маргарыта Махнева і Марына Літвінчук, а на каноэ-адзіночцы на такой самай дыстанцыі — Арцём Козыр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі