Беларускія спартыўныя чыноўнікі аглядаюцца ў Пекіне
Беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі Генадзем Аляксеенкам удзельнічае ў працы Генеральнай асамблеі Асацыяцыі Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК) у Пекіне. 10 красавіка прадстаўнікі 205 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў правядуць выбары прэзідэнта АНАК. Цяпер гэты пост займае мексіканец Марыё Васкес Ранья.
Асацыяцыя Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў традыцыйна праводзіць свае генасамблеі ў сталіцах будучых Алімпіяд, каб прадстаўнікі НАК змаглі лепш азнаёміцца з месцам правядзення будучых Гульняў. Акрамя Генеральнай асамблеі ў Пекіне пройдзе таксама выканкам АНАК і нарады рэгіянальных асацыяцый. А ў канцы бягучага тыдня адбудзецца сумесная сустрэча прадстаўнікоў НАК і чальцоў выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту на чале з прэзідэнтам МАК Жакам Рагэ. Асноўнай тэмай абмеркавання стануць пытанні, звязаныя з будучымі Алімпійскімі гульнямі.
Паводле БелТА