Беларускія артысты: ад $800 да $3300

Пра "тарыфную сетку" майстроў эстрады БЕЛТА распавёў спявак, уладальнік святочнага агенцтва Слава Нагорны.

Так, Аня Шаркунова гатовая выканаць свае лепшыя хіты за $1500, Герман папросіць блізу $1000. Саша Нема павіншуе з надыходзячым Новым годам за $ 950, а Гюнеш Абасава разам са сваім балетам — за $ 1300. Леся Кодуш і Слава Нагорны праспяваюць за $900, Галіна Шышкова — за $1000. Ніна Багданава, якая можа выйсці ў амплуа вядучай або спявачкі, абыйдзецца ў $ 800. Гурт "3+2" возьме за міні-канцэрт $1500, Ларыса Грыбалёва — $1000.

Алена Грышанава завітае на карпаратыў за $1000, Вольга Плотнікава — за $ 800, група Las-Vegas — за $1000. Заслужаныя артысткі Беларусі Ірына Дарафеева і Іна Афанасьева праспяваюць за $2000 і $ 2600 адпаведна. Мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка разам з Алесяй і Dj Анатолем гатовыя выступіць за $3300.

Кошты прыведзеныя без уліку тэхнічнага абсталявання і бытавога райдэра, адзначыў Слава Нагорны. У ноч з 31 снежня на 1 студзеня "тарыфы" могуць павялічыцца на 100%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі