Беларускім вайскоўцам павялічылі заробкі на 25%
Новыя памеры акладаў па вайсковых званнях вайскоўцам і надбавак да службовых акладаў ваенных суддзяў за кваліфікацыйныя класы зацверджаны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі з 1 студзеня 2010 года. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны краіны. Павелічэнне акладаў па вайсковых званнях вайскоўцаў, акрамя вайскоўцаў тэрміновай службы, склала ў сярэднім 25%. Акрамя таго, з 1 студзеня 2010 года зроблены пераразлік пенсій пенсіянерам Міністэрства абароны.
У цэлым грашовае забеспячэнне вайскоўцаў вырасла на 5-7%, рост пенсій пенсіянерам Міністэрства абароны склаў у сярэднім каля 8%.
У цэлым грашовае забеспячэнне вайскоўцаў вырасла на 5-7%, рост пенсій пенсіянерам Міністэрства абароны склаў у сярэднім каля 8%.