Беларускіх амбасадараў выклікалі на курсы ў Мінск

З 9 па 19 ліпеня ў Мінску пройдзе штогадовая вучоба прадстаўнікоў дыпмісій Беларусі. Перад амбасадарамі выступяць кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях асноўных напрамкаў дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, уключаючы інавацыі і развіццё прамысловага патэнцыялу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.


Плануецца, што амбасадары наведаюць прадпрыемствы "Бабруйскаграмаш", "Белшына", Слуцкі цукровы, сыраробны і мясны камбінаты. Адбудуцца сустрэчы з кіраўніцтвам Магілёўскай і Мінскай вобласці, а таксама канцэрнаў "Белнафтахім" і "Беллесбумпрам".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі