Беларускі верталёт рыхтуецца да тушэння пажараў у Грэцыі

Верталёт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі заступіў на дзяжурства на выспе Самас у Грэцыі.  Ён прыляцеў туды з Мінску 14 чэрвеня ў рамках кантракта па аказанні дапамогі ў тушэнні лясных пажараў, паведамляе БелаПАН.

Плануецца, што беларускі верталёт будзе працаваць у Грэцыі цягам 112 дзён. Ён абсталяваны водазліўным прыстасаваннем, якое дазваляе забіраць без пасадкі да 15 тон вады і скідаць яе з вялікай ступенню дакладнасці. У Грэцыю накіраваліся 9 членаў экіпажу і 6 работнікаў наземнай службы.

Грэцыя штогод звяртаецца да іншых дзяржаваў па дапамогу ў тушэнні пажараў. Беларусь сёлета знайшла такую магчымасць, нягледзячы на тое, што авіяцыя МНС нашай краіны мае толькі два верталёты Мі-26.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі