Беларускі ўрад плануе качаць нафту з Каспійскага мора праз Украіну

На Украіне прайшлі беларуска-ўкраінскія перамовы, прысвечаныя абмеркаванню магчымасцяў паставак у нашу краіну нафты з выкарыстаннем нафтаправода “Адэса – Броды”. Гэтым пытаннем зараз займаецца працоўная група па супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі. Падчас учорашніх перамоваў украінскі бок выказаў гатоўнасць забяспечыць тэхнічныя магчымасці па прыёмцы нафты з Каспійскага мора і яе перавалцы ў чыгуначныя цыстэрны.

Нагадаем, паводле канцэпцыі энергабяспекі ўрад Беларусі абавязаны да 2010 года забяспечыць пастаўкі альтэрнатыўнай нафты праз порты Балтыкі і Чорнага мора, паведамляе Першы тэлеканал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі