Беларуская футбольная зборная выйграла турнір на Мальце
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе выйграла міжнародны турнір на Мальце. 6 лютага падапечныя Бернда Штанге перамаглі гаспадароў спаборніцтваў з лікам 1:0.
На 89-й хвіліне мяч са штрафнога забіў паўабаронца турэцкага "Бурсаспора" Максім Рамашчанка.
Зборная Беларусі выступала ва ўзмоцненым у параўнанні з папярэднімі гульнямі складзе: Жаўноў, Кульчы, Філіпенка, Амельянчук, Радзькоў (Паўлючак, 66), Калачоў, Булыга (В.Глеб, 60), А.Глеб, Сквярнюк, Кутузаў, Кашэўскі (Рамашчанка, 60). Наша каманда і зборная Арменіі набралі аднолькавую колькасць ачкоў.
Дзякуючы лепшай розніцы забітых і прапушчаных галоў, беларусы занялі першае месца.
Выніковае становішча:
1. Беларусь — 6 ачкоў (розніца мячоў 4-2),
2. Арменія — 6 (3-3),
3. Ісландыя — 3 (2-3),
4. Мальта — 3 (1-2).
БелаПАН