Беларуска - найстарэйшая жыхарка Стаўраполля

Сёння споўнілася 113 гадоў беларусцы Ганне Кузьмік. Яна з’яўляецца найстарэйшай жыхаркай Стаўрапольскага края Расіі.
15 траўня з днём народзінаў яе віншавалі сваякі, прадстаўнікі мясцовых уладаў, журналісты і губернатар Аляксандр Чарнагораў. Ганна Кузьмік нарадзілася ў 1894 годзе ў Заходняй Беларусі.

Перажыла вайну, у 1953 годзе выехала на Стаўраполле. Каля трыццаці гадоў працавала ў сістэме аховы здароўя. Ганна Кузьмік жыве ў Стаўрапалі. Яна кажа, што адчувае сябе адносна нармальна.

Новости России

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі