Беларусам пакажуць "Еўрабачанне" 56-га года

Беларускія тэлегледачы ўбачаць прамую трансляцыю цырымоніі адкрыцця міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2009".


Паглядзець яе можна будзе на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Адкрыццё адбудзецца вечарам 10 траўня. У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел пераможцы і легендарныя ўдзельнікі "Еўрабачання" розных гадоў.

Гасцямі вечара стануць гурт "Чынгіз-хан" з Германіі, украінка Руслана, Марыя Шэрыфавіч і мінулагодні пераможца Дзіма Білан.

Адкрые вечар пераможцаў і лаўрэатаў легенда "Еўрабачання" - першая пераможца конкурсу Ліс Ассія са Швейцарыі. Яна выступіць з той самой песняй, якая дапамагла ёй выйграць конкурс у 1956 годзе.

Гледачы змогуць не толькі пачуць гэтую песню, але і ўбачыць, як гэта было раней, дзякуючы кадрам хронікі "Еўрабачання-1956".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі