Беларусам пачнуць прадаваць аўтаматы "ППШ" і "Грады" (фота)

Мінабароны Беларусі падтрымала прапанову аб рэалізацыі ў якасці музейных экспанатаў зброі і вайсковай тэхнікі, у тым ліку і стралковай зброі часоў апошняй вайны. Як піша "Белорусскаям военная газета", сёлета пройдуць тры адкрытыя выставы-продажы. Першая — у красавіку ў Бярозе, другая — у жніўні ў Новаколасаве, трэцяя — у Старых Дарогах. Іх зможа наведаць любы жадаючы. Неабходныя для набыцця рэчы дакументы будуць афармляцца на месцы. Адзначаецца, што цэны будуць "даступныя". Як мяркуецца, такой прапановай зацікавяцца музеі і прыватныя калекцыянеры.

Адзначаецца, што зброя і тэхніка, якую збіраюцца прадаць, дасталася Беларусі "ў спадчыну" ад Савецкага Саюза. Сродкі ад рэалізацыі пойдуць на патрэбы Узброеных сілаў.

Усе рарытэты часоў Вялікай Айчыннай вайны і іншыя ўзоры тэхнікі і ўзбраенняў перад продажам будуць "дэмілітарызаваны да стану макетаў", што не дазволіць іх выкарыстоўваць як баявыя ўзоры. Дарэчы, большасць гэтай маёмасці знаходзіцца ў практычна ідэальным стане. Гэта і пісталет ТТ, вінтоўкі Мосіна, карабін Сіманава, аўтамат "ППШ", пісталет-кулямёт Томпсана, баявыя машыны БМ-21 "Град".

Нагадаем, што ўчора, выступаючы перад камандым складам Узброеных сіл, Аляксандр Лукашэнка якраз гаварыў пра неабходнасць ашчадна ставіцца да састарэлай тэхнікі, не спяшацца яе выкідаць.

Міністр абароны падарыў Лукашэнку аўтамат Калашнікава (фота, відэа)

Фота: vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі