Беларус выбыў з "Дакара"
Экіпаж з беларускім штурманам Андрэем Рудніцкім, які выступаў за каманду "КАМАЗ-майстар", сышоў з ралі-марафона "Дакар-2011" цераз праблемы з маторам.
Як паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар камітэта пазадарожных спаборніцтваў Беларускай аўтамабільнай федэрацыі Даніла Далматаў, у КАМАЗ 4911 заклінавала рухавік.
Рамонтныя работы доўжыліся 12 гадзінаў, але, на жаль, экіпаж не паспеў да старту наступнага дня. Хутчэй за ўсё, аўтамабіль пад кіраваннем расіяніна Сяргея Рашэтнікава працягне свой шлях па маршруце гонкі, але ўжо па-за залікам.
Па выніках трох этапаў экіпаж з нашым суайчыннікам займаў 54-е месца ў заліку грузавікоў.