Беларусь расплаціцца трактарамі за кубінскія лекі

Беларусь будзе набываць на Кубе лекавыя сродкі і расплачвацца за іх трактарамі і аўтамабілямі, а таксама аўтазапчасткамі. Адпаведны прэзідэнцкі ўказ выйшаў 23 сакавіка. Закупка лекаў па бартэры будзе праходзіць праз аб’яднанне “Белрэсурсы”.

Гаворка вядзецца пра нерасфасаваныя прэпараты, якія пасля будуць упакоўваць на беларускіх фармацэўтычных прадпрыемствах і затым прадаваць дзяржаўным медыцынскім арганізацыям у рамках плана цэнтралізаваных дзяржаўных закупак.

Урад Беларусі праінфармуе Еўразійскую эканамічную камісію, а таксама ўрады Арменіі, Казахстана і Расіі — сябраў Еўразійскага эканамічнага саюза пра падпісанне ўказа. Дзеянне дакумента разлічанае на два гады, перадае БЕЛТА.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць насыціць беларускі рынак якаснымі лекамі айчыннай вытворчасці і знізіць імпарт лекавых сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі