Беларусь прайграла этап Кубка Дэвіса

Парная сустрэча, дзе супраць каманды Польшчы змагаліся Павел Катляроў і Андрэй Каратчэня, скончылася перамогай Марыюша Фірстэнберга і Марціна Маткоўскага з лікам - 6:4, 6:0, 6:2.

Пасля трох гульняў лік у матчы стаў на карысць зборнай Польшчы 3:0, і астатнія дзве сустрэчы не будуць мець вырашальнага значэння.

У першай гульні на корт выйдзе беларус Павел Катляроў і Міхал Пшышэўжны, у другой Андрэй Каратчэня сустрэнецца з Ежы Яновічам.

Максім Мірны і Уладзімір Ваўчкоў, якія прайгралі свае гульні 18 ліпеня, не змогуць выйсці на корт з-за віруснай інфекцыі.

Наступныя гульні ў рамках этапаў Кубка Дэвіса адбудуцца ў верасні 2008, дзе зборная Беларусі будзе змагацца з камандай Грузіі за захаванне месца ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі