Беларусь пашкадавала грошай на эстафэту алімпійскага агню

Нацыянальны алімпійскі камітэт не ініцыяваў правядзення на тэрыторыі краіны этапу эстафэты алімпійскага агню ў сувязі з «істотнымі фінансавымі выдаткамі». Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-аташэ НАК Пятро Рабухін. «Кошт арганізацыі эстафэты перавышае два мільёны долараў», — адзначыў сп.Рабухін. Паводле ягоных слоў, НАК не звяртаўся з гэтай прапановай у аргкамітэт пекінскай алімпіяды.

У рамках эстафеты алімпійская паходня пабывае ў 22 гарадах пяці кантынэнтаў і пераадолее за 130 дзён агулам каля 135 тысяч кіламетраў.

Надоечы агонь з Пекіну прыбыў у Алматы. Урад Казастану ўклаў 2,5 мільёна долараў у падрыхтоўку этапу эстафеты.

Наступныя этапы эстафеты пройдуць у Стамбуле (3 красавіка), Санкт-Пецярбургу (5 красавіка) і Лондане (6 красавіка).

Паводле НН