Беларусь лідзіруе ў свеце па глабальным пацяпленні

Сярэдняя тэмпература навакольнага асяроддзя ў Беларусі павялічылася на 1 градус за апошняе дзесяцігоддзе.

Пра гэта заявіла кіраўнік дэпартамента па гідраметэаралогіі міністэрствы прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук.

Яна адзначыла, што паказчыкі сярэдняй тэмпературы ў Беларусі на 0,8 градуса апярэдзілі агульнасусветную тэндэнцыю, паведамляе “Інтэрфакс”.

Кіраўнік дэпартамента заявіла, што ў Беларусі ўжо назіраюцца змены агракліматычных характарыстык. Паводле яе слоў, з'явілася новая агракліматычная зона, больш спрыяльная для вядзення сельскай гаспадаркі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі