Беларусь хоча стаць міжнародным фінансавым цэнтрам

Беларусь хоча стаць міжнародным фінансавым цэнтрам

Беларусь зацікаўленая ў досведзе Дубайскага міжнароднага фінансавага цэнтра пры стварэнні ўласнага МФЦ. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 красавіка падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Дубайскага МФЦ.

На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік Дубайскага МФЦ Эса Абдулфатах Казім і выканаўчы дырэктар гэтага цэнтра Арыф Аміры.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што Дубайскі МФЦ зацікаўлены ў супрацы ў галіне IT-тэхналогій і шмат увагі надае лічбавай эканоміцы. "Мы таксама гэтым сур'ёзна займаемся. Думаю, калі б мы здолелі знайсці агульную цікавасць, то гэта спалучэнне было б толькі на карысць развіццю лічбавай эканомікі. Калі вы палічыце, што ў Беларусі ёсць досвед высокіх тэхналогій, мы да вашых паслуг і гатовыя працаваць разам", — перадае словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

У сваю чаргу кіраўнік дубайского МФЦ паведаміў, што і ўрад Дубая, і сам цэнтр зацікаўленыя ў тым, каб падтрымаць праект у Беларусі. "Мы прыехалі, каб падзяліцца досведам, мы гатовыя да гэтага, асабліва што датычыць стварэння і развіцця фінансавага цэнтра", — заявіў Эса Абдулфатах Казім. Ён дадаў, што прадстаўнікі Дубая гатовыя развіваць супрацу ў IT-сектары. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі