The Beatles змесцяцца ў USB-яблыках

Поўны каталог альбомаў The Beatles у хуткім часе будзе даступны на новым носьбіце — флэш-назапашвальніку арыгінальнага дызайну. У снежні гэтага года на прылаўкі крамаў патрапіць абмежаваны тыраж 16-гігабайтных кантэйнераў ў выглядзе зялёнага “яблычка” з лагатыпам Apple на фасадзе і USB-раз’ёмам замест чаранка.

Напаўненне гэтага сувеніра — 14 рэмастэрынгаваных альбомаў знакамітай ліверпульскай чацвёркі ў фарматах FLAC і MP3 320 Kbps і 13 дакументальных міні-фільмаў, якія суправаджалі нядаўняе перавыданне бэк-каталогу The Beatles на CD. Плюс да гэтага — арыгінальныя вокладкі пласцінак і рэдкія фатаграфіі квартэта.

Рэліз “яблычка”, кошт якога складзе 200 фунтаў стэрлінгаў (279 долараў) запланаваны на 7-га снежня. Тыраж USB — 30 тысяч асобнікаў.

Альбомы Beatles, змешчаныя ў Stereo USB Apples: “Please Please Me”, “With The Beatles”, “A Hard Day's Night”, “Beatles For Sale”, “Help!”, “Rubber Soul”, “Revolver”, “Sgt. Pepper's Lonely Hearts Club Band”, “Magical Mystery Tour”, “Yellow Submarine”, “The White Album”, “Abbey Road” і “Let It Be”.

Фота: planeta.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі