БАТУ прызналі лепшым адукацыйным прадпрыемствам Еўропы

Лепшым прадпрыемствам Еўропы ў галіне адукацыі прызнаны Беларускі аграрны тэхнічны універсітэт. Яго рэктар Мікалай Казаравец на міжнародным форуме ў Оксфардзе ўдастоены ганаровай узнагароды імя Сакрата.
Сярод навучальных устаноў 23 краін свету міжнародныя эксперты вылучылі беларускую ВНУ па высокім узроўні прафесарска-выкладчыцкага складу, што забяспечвае якасную падрыхтоўку спецыялістаў аграрнага профілю.

Таксама было адзначана цеснае міжнароднае супрацоўніцтва ВНУ. Штогод яе студэнты праходзяць стажыроўку ў навучальных установах Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Галандыі і Нарвегіі.

Першы канал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі