БАТЭ згуляе з “Крумкачамі”

БАТЭ згуляе з “Крумкачамі”

Чарговыя матчы 19 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі пройдуць сёння, 20 жніўня. Пачнецца тур матчам “Нёман” — “Дынама” (Мінск), затым будзе гульня “Мінск” — “Славія”, БАТЭ — “Крумкачы” і “Дынама” (Брэст) — “Шахцёр”.

Днямі стала вядома, што БАТЭ выйграў суд па фінансавых прэтэнзіях да “Крумкачоў”, якія не вярнулі барысаўскаму клубу ўзятую пазыку.

Нагадаем вынікі ранейшых матчаў, якія прайшлі ў рамках 19-га тура: “Нафтан” — “Дняпро” — 0:1, “Гомель” — “Іслач” — 0:1, “Гарадзея” — “Слуцк” — 1:1, “Тарпеда-БелАЗ” — “Віцебск” — 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі