БАТЭ завяршыў збор у Белеку дзвюма перамогамі і адной нічыёй

Раней дзесяціразовыя чэмпіёны Беларусі ў рамках першага трэніровачнага збору ў Турцыі разграмілі фінскі “Мюлюпура” — 5:0, а таксама згулялі ўнічыю з сербскай “Ягодзінай” — 1:1. 12 лютага футбалісты БАТЭ зноў паедуць у Белек на другі збор.



Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі — мінскае “Дынама” — таксама гуляў таварыскія матчы на зборах у Турцыі. Спачатку дынамаўцы абыгралі расійскую “Сібір” — 2:0, а потым саступілі “Дачыі” з Малдовы — 1:2. 9 лютага дынамаўцы згуляюць з чэмпіёнам Казахстану “Актобе”, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі