БАТЭ сёння паспрабуе дагнаць лідара футбольнага чэмпіянату Беларусі

БАТЭ сёння паспрабуе дагнаць лідара футбольнага чэмпіянату Беларусі

Барысаўскі БАТЭ сёння паспрабуе дагнаць лідара футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе салігорскі “Шахцёр”. У пятніцу пройдуць тры матчы 10-га тура. Барысаўчане згуляюць у гасцях з “Віцебскам”, пачатак а 20-й гадзіне. У БАТЭ цяпер 20 ачкоў, у “Шахцёра”, які згуляў на адзін паядынак больш, 23 ачкі.

Таксама сёння “Крумкачы” прымаюць “Іслач” (жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь-5”, пачатак у 18.50), а “Гарадзея” — гродзенскі “Нёман”, пачатак у 18.00. Апошнія матчы тура пройдуць у суботу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі