БАТЭ сёння можа страціць шанцы на чэмпіёнства

БАТЭ сёння можа страціць шанцы на чэмпіёнства

БАТЭ сёння можа страціць шанцы на чэмпіёнства. У Жодзіне ў апошнім матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе барысаўчане згуляюць з мясцовай камандай “Тарпеда-БелАЗ”, пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале “Беларусь 5” у 17.25. У выпадку паражэння камандзе Аляксандра Ермаковіча ўжо не дагнаць салігорскі “Шахцёр”. Пасля перамогі ў Наваполацку над мясцовым “Нафтанам” (5:1) гарнякі набралі 65 ачкоў. Мінскае “Дынама”, якое выйграла ў “Слуцка” (2:0), мае 62 ачкі. У БАТЭ 58 ачкоў і гульня ў запасе. Праўда, барысаўчанам, пасля разгляду апеляцыі, яшчэ могуць вярнуць тры ачкі за перамогу над “Слуцкам” (6:0), якія ў іх адабралі з-за скандальнай “справы Верамко”.

Нагадаем іншыя вынікі матчаў 28-га тура: “Дняпро” — “Славія” — 5:3, “Крумкачы” — “Гомель” — 0:1, “Гарадзея” — “Мінск” — 1:1, “Віцебск” — “Іслач” — 0:2. Брэсцкае “Дынама” пасля гасцявой перамогі над гродзенскім “Нёманам” (2:0) з 47 ачкамі выйшла на чацвёртае месца. Якраз барацьба за яго дае матывацыю ў матчы з барысаўчанамі “Тарпеда-БелАЗ”, у якога 45 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі