БАТЭ працягнуў пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі

БАТЭ працягнуў пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі

Дзеючы чэмпіён Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ працягнуў пераможную серыю: у 5-м туры першынства краіны ён перамог “Слуцк” з лікам 3:1. Гульня адбылася 28 красавіка ў Барысаве. Галамі адзначыліся Мікалай Сігневіч (дубль) і Максім Скавыш. У “Слуцка” мяч забіў Яўген Шыкаўка.

Такім чынам, БАТЭ з 15 ачкамі займае 1-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату, “Слуцк” — на 3-м радку.

Відэа: АБФФ

Бяспройгрышную серыю працягнула і мінскае “Дынама”, якое ў суботу ў гасцях абыграла гродзенскі “Нёман” (вынік матчу — 0:2). Сталічны клуб займае другі радок у турнірнай табліцы і пасля пяці тураў мае 13 ачкоў (4 перамогі і 1 нічыя), “Нёман” з 6 ачкамі размясціўся на 9-м месцы (1 перамога, 3 нічыі, 1 параза).

Відэа: АБФФ

Салігорскі “Шахцёр” сціпла перамог “Тарпеда” (Мінск) — 1:0. У гарнякоў 5 ачкоў і 10-е месца (1-2-2), “Тарпеда” на 11-м месцы (1-2-2).

Відэа: АБФФ

А сталічны “Прамень” рэзка вырваўся з аўтсайдэрскіх пазіцыяў, дзякуючы перамозе над магілёўскім “Дняпром”2:0. Цяпер мінчане апынуліся на 12-м месцы з 4 ачкамі (1-1-3). Магілёўская каманда пакуль на 4-м месцы з 8 ачкамі (2-2-1).

Відэа: АБФФ

Раней, 27 красавіка, прайшлі першыя матчы гэтага тура. Іх вынікі: “Гомель” — “Іслач” — 1:2, “Мінск” — “Дынама” (Брэст) — 3:3.

Сёння, 29 красавіка, тур скончыцца гульнямі “Смалявічы” — “Віцебск” і “Гарадзея” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі