БАТЭ перарваў пераможную серыю мінскага “Дынама”

БАТЭ перарваў пераможную серыю мінскага “Дынама”

Футбольны клуб БАТЭ ў 9-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі адолеў мінскае “Дынама” і выйшаў на другое месца ў турнірнай табліцы. Гульня прайшла 20 траўня на “Барысаў-Арэне” і скончылася з лікам 1:0. Пераможны гол забіў паўабаронца Ігар Стасевіч. Такім чынам, дзеючыя чэмпіёны змаглі “не адпусціць” салігорскі “Шахцёр”, які мае перавагу ў два ачкі і займае першае месца.

Гарнякі ў сваю чаргу перамаглі на сваім полі “Слуцк” — 2:1, прычым гэтая перамога дасталася ім досыць няпроста.

“Гомель” з буйным лікам абыграў “Нафтан” — 3:1, брэсцкае “Дынама” было мацнейшым за “Віцебск” — 2:0, а “Мінск” і “Дняпро” разышліся з мірам — 0:0.

Сёння, 21 траўня, 9 тур скончыцца наступнымі матчамі: “Нёман” — “Крумкачы”, “Славія” — “Іслач”, “Гарадзея” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі