БАТЭ — лідар чэмпіянату, мінскае “Дынама” — на трэцім месцы

БАТЭ — лідар чэмпіянату, мінскае “Дынама” — на трэцім месцы

Па выніках трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі барысаўскі БАТЭ займае першае месца з 9 ачкамі. За ім ідзе “Віцебск”, які мае 7 ачкоў. Мінскае “Дынама”, таксама з 7 ачкамі, займае 3-е месца.

А вось салігорскі “Шахцёр”, уладальнік бронзы леташняга чэмпіянату, займае пакуль толькі 14-е месца з адным ачком. На двух аўтсайдэрскіх пазіцыях апынуліся сталічны “Прамень” і “Гарадзея”.

Матчы 3 тура прайшлі з такімі вынікамі: “Гарадзея” — “Дынама” (Мінск) — 0:2, “Гомель” — “Тарпеда” (Мінск) — 0:0, “Смалявічы” — “Мінск” — 1:1, “Іслач” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:0, “Нёман” — “Дняпро” — 0:0, БАТЭ — “Дынама” (Брэст) — 2:0, “Шахцёр” — “Слуцк” — 0:1, “Прамень” — “Віцебск” — 0:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі