БАТЭ аддаў Юрыя Кендыша ў арэнду “Шэрыфу”

БАТЭ аддаў Юрыя Кендыша ў арэнду “Шэрыфу”

БАТЭ аддаў Юрыя Кендыша ў арэнду ў малдоўскі футбольны клуб “Шэрыф”. Пра гэта паведамляе прэс-служба барысаўчан. Кендыш будзе выступаць за каманду з Тыраспаля да канца 2017 года.

Юрыю Кендышу 27 гадоў. Паўабаронца выступаў за барысаўчан ў пачатку 2016 года. Правёў 62 матчы, забіў 4 галы, зрабіў 2 галявыя перадачы. Да пераходу ў БАТЭ гуляў у Літве за "Тракай" і "Жальгірыс".

Цікава, што “Шэрыф”, як і БАТЭ, будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы. Сапернікамі новай каманды Кендыша будуць дацкі “Капенгаген”, расійскі “Лакаматыў” і чэшскі “Злін”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі