Барат Сагдзіеў ператворыцца ў Шэрлака Холмса

Брытанскі комік Саша Барон Коэн, стваральнік вобраза казахстанскага журналіста Барата Сагдзіева, выканае ролю знакамітага лонданскага сышчыка Шэрлака Холмса ў новай камедыі Columbia Pictures.  Доктарам Ватсанам выступіць комік Уіл Фэрэл. Сцэнар да фільма напіша Ітан Коэн, які працаваў над камедыяй Tropic Thunder (“Трапічны шторм”) Бэна Сцілера. Рэжысёра ў праекта пакуль няма, паведамляе Variety.

Цяпер Барон Коэн здымаецца ў карціне пад назвай "Бруна: Цудоўнае падарожжа па Амерыцы з мэтай прымусіць гетэрасэксуальных самцоў адчуваць дыскамфорт у прысутнасці гамасэксуаліста-замежніка ў футболцы-сетачцы".

Фільм з'явіцца на экранах у канцы 2008 года.

Нагадаем, што брытанскі кінарэжысёр, муж Мадонны Гай Рычы таксама збіраецца зняць фільм пра Шэрлака Холмса, у аснову якога ляжа яшчэ неапублікаваная кніга коміксаў.

Агулам персанаж, створаны Артурам Конан Дойлам, з'яўляўся ў больш чым 200 кіна- і тэлефільмах.

Фота: www.vh1.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі