Баранавічы перавыканалі "рэстарацыйны стандарт"

Баранавічы адрапартавалі пра перавыкананне рэстарацыйнага стандарту: у горадзе 18,8 пасадкавых месцаў на тысячу жыхароў замест належных 17. Праўда, ад 1 студзеня 2010 г. новы стандарт патрабуе мець 22 пасадкавыя "агульнахарчаўскія" месцы на тысячу чалавек. Аднак мясцовыя жыхары не задаволеныя якасцю паслуг у мясцовых ядальнях.

Рэстарацыі, кавярні, буфеты і сталоўкі горада даюць самае нізкае ў Брэсцкай вобласці тавараабарачэнне. Мясцовыя ўлады, аднак, спадзяюцца, што стандарты падыме буфет, які плянуюць адчыніць у новым лядовым палацы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі