Барабаншчык Чарлі Ўотс сышоў з The Rolling Stones

Барабаншчык The Rolling Stones Чарлі Ўотс сышоў з гурта пасля таго, як граў у ім больш за сорак гадоў. Чарлі не будзе браць удзел у запісах і канцэртах, паведамляе Undercover са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі гурта.

Па звестках выдання, 68-гадовы Ўотс проста стаміўся ад працы і не жадае больш граць у Rolling Stones.

Нават пасля лячэння ад рака ў 2004 годзе барабаншчык вярнуўся ў гурт, а Кіт Рычардс у інтэрв'ю часопісу Guitar Player заяўляў, што без Чарлі Ўотса гурт не зможа існаваць.

Цяпер Rolling Stones вядуць перамовы з мульціінструменталістам Чарлі Дрэйтанам, з якім гітарыст The Rolling Stones Кіт Рычардс працаваў над сваімі сольнымі запісамі.

Фота: www.drummerworld.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі