Балгарын Пятроў не згуляе з беларусамі

Паўабаронца зборнай Балгарыі Марцін Пятроў хутчэй за ўсё не паспее залячыць сваё хворае калена і не выйдзе на поле ў заўтрашнім матчы з беларусамі.
Нагадаем, 2 чэрвеня ў Мінску зборныя Беларусі і Балгарыі правялі адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2008 года. Балгары выйгралі з лікам 2:0.

Падчас яго і атрымаў траўму паўабаронца «Атлетыка» балгарын Пятроў. 6 чэрвеня ў Сафіі зборныя Балгарыі і Беларусі сустрэнуцца зноў. «У такіх умовах гуляць будзе цяжка. Я па-ранейшаму адчуваю боль», - распавёў пра свой стан Марцін Пятроў.

Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі