Балгарскія прыхільнікі Dio ўсталявалі помнік

У балгарскім курортным горадзе Каварна ўсталявалі помнік Роні Джэймсу Дзіа (Dio).  Цырымонія адкрыцця манумента адбылася 23 кастрычніка ў прысутнасці журналістаў, прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі і дзвюх запрошаных высокіх госцяў – канцэртнага мэнэджара Дзіа Стыва Мінардзі і бубнача яго каманды Саймана Райта.

Двухметровы помнік, зроблены з каменю, паднятага з марскога дна, усталяваны ў цэнтральным гарадскім парку Каварны. Аўтарамі манумента сталі скульптары Аляксандр Петраў і Красімір Красцеў-Ломскі.

Фінансаванне праекта ажыццяўлялася за кошт ахвяраванняў балгарскіх прыхільнікаў легендарнага рокера, а ініцыятарам гэтай ідэі выступіў мэр горада Цонка Цонеў – вялікі прыхільнік цяжкай музыкі, з падачы якога Каварна за апошнія гады ператварылася ў канцэртны рай для металістаў.

Мяркуецца, што манумент Дзіа стане часткай «Алеі рок-зорак», якую плануецца закласці ў Каварне ў бліжэйшыя гады.

Адзначым, што Дзіа стаў адным з першых вядомых рок-музыкаў, якія выступілі ў Балгарыі. Да сваёй смерці летам 2010-га ён наведваў Каварну з канцэртамі пяць разоў.

Фота: austinchronicle.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі