Бацька Сержа Танкяна запісаў альбом

Лідэр амерыканскага гурта System of a Down Серж Танкян дапамог свайму бацьку запісаць альбом. Як паведамляе Blabbermoth, дэбютная студыйная праца 72-гадовага Хатчадура Танкяна пад назвай "Inchbes Moranak" выйдзе ўжо ў снежні 2009 года. Набыць кружэлку можна будзе як у музычных крамах, так і на афіцыйнай старонцы рэкард-лэйбла Serjical Strike Records.

Танкян-малодшы распавёў, што ў "Inchbes Moranak" увайшлі традыцыйныя армянскія кампазіцыі ў выкананні яго бацькі, а таксама дзве новыя песні, напісаныя спецыяльна для гэтага альбома (усяго 11 песень). Прадзюсерам запісу выступіў вакаліст System of a Down, у працы над пласцінкай сям'і Танкян дапамагаў кампазітар Андранік Мурадзян.

Для таго, каб пазнаёміць будучых слухачоў з "Inchbes Moranak" Сяржук Танкян стварыў прысвечаныя альбому старонкі ў сацыяльных сетках MySpace і Facebook. Атрымаць уяўленне пра творчасць Хатчадура Танкяна можна тут.

Серж Танкян распавёў, што яго бацька спявае з дзяцінства, аднак пачаць кар'еру прафесійнага музыкі вырашыў толькі цяпер. Раней Хатчадур Танкян быў уладальнікам абутковага бізнесу. Ці збіраецца бацька фронтмэна System of a Down запісвацца і далей, пакуль не вядома.

Фота: Roadrunner Records

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі