Бацька Эмі Уайнхаўс шкадуе дачку і сам запісвае альбом

Эмі Уайнхаўс (Amy Winehouse) запісвае новы альбом. І па прагнозах яе бацькі, пласцінка ўбачыць свет на Каляды.  Вялікую ўвагу тата Мітч звяртае на тое, што Эмі піша тэксты песень сыходзячы з асабістага досведу і ад гэтага моцна пакутуе.

"Я не хачу, каб яна ўвесь час была ў дэпрэсіі і неспакоі, і каб яе сэрца балела дзеля таго, каб было пра што пісаць. Гэта ў палка з двума канцамі. Я, вядома, жадаю, каб яна выпускала альбомы. Але лепш бы без усяго гэтага сардэчнага болю, якім суправаджаецца праца над імі", - прызнаўся містар Уайнхаўс.

Паралельна з перажываннямі за дачку, бацька Эмі таксама вырашыў заняцца музыкай і запісаў свой уласны альбом. Пласцінка свінгавых песень "Rush Of Love" убачыць свет ўжо ў чэрвені.

Паводле: @Music
Фота: smh.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі