Баброў шукае таленты

Чарговы фестываль "Рок за Баброў" пройдзе 5 чэрвеня ў “Сілічах” і крыху зменіць канцэпцыю. Пад лозунгам "Рух на асвяжэнне", у межах фэсту кампанія Heineken правядзе музычны конкурс для маладых гуртоў. Півавары спадзяюцца, што такім чынам дадуць маладым талентам унікальны шанец выступіць на адной сцэне з такімі хедлайнерамі як "Без Білета", "Градусы" і "Воплi Вiдоплясова". Пераможца конкурсу атрымае ад арганізатараў у якасці гран-пры гітару Gibson Flying V.

Па ўмовах конкурсу, ўдзельнічаць у ім могуць толькі паўналетнія рок-музыкі, якія павінны зрабіць са сваёй песні "відэафайл" і выслаць яго арганізатарам да 3 траўня гэтага году. Адабраныя для ўдзелу ў конкурсе кампазіцыі будуць выкладзены на канале конкурсу на YouTube, дзе ўсе ахвочыя змогуць прагаласаваць і выбраць удзельнікаў конкурсу. Фінал адбудзецца 5 чэрвеня ў межах фестывалю.

Пераможцам павінен стаць гурт з самым свежым гучаннем. Яго абярэ журы, у якое ўвойдуць: вакаліст гурта Без Білета Віталік Артыст; піяршчык Дзмітрый Безкаравайны, рок-крытык Алег Клімаў, папулярны музыка Піт Паўлаў, заснавальнік кампаніі WEST RECORDS і сеткі крам "Містэрыя гуку" Сяргей Ясючэня, журналісты Сяргей Будкін і Зміцер Падбярэзскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі