Avenged Sevenfold абзавяліся канцэртным бубначом

Ім стаў Арын Айлджэй - былы ўдарнік металкор-каманды Confide, якая распалася напрыканцы 2010 года.

Асноўны бубнач Avenged Sevenfold, 28-гадовы Джымі Саліван, памёр год таму. Дапісваць альбом гурту дапамагаў былы ўдарнік Dream Theater Майк Партной, ад паслуг якога каманда была вымушана адмовіцца, палічыўшы Партнога занадта крутым для сябе.


На бліжэйшы час Арын Айлджэй зробіцца менавіта канцэртным ударнікам: з ім Avenged Sevenfold плануюць правесці тур, які пачынаецца з 13 лютага.

Фота: www.drugmetal.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі