"Аватар" пабіў чарговы рэкорд

Новы фільм Джэймса Кэмерана "Аватар" прызнаны самай касавай стужкай у амерыканскім пракаце па выніках выхадных. Як паведамляе Associated Press, у свой прэм'ерны ўікэнд (18-20 снежня) "Аватар" сабраў 73 мільёны долараў. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў для снежаньскіх прэм'ер, аднак пакуль ён саступае фільму "Я - легенда" з Уілам Смітам, які два гады таму ў першыя выхадныя зарабіў рэкордныя 77,2 мільёны долараў.

Па дадзеных Variety, у сусветным пракаце стужка Кэмерана за выходныя зарабіла ад 220 да 230 мільёнаў даолараў. У Расіі, дзе "Аватар" быў выпушчаны на рэкорднай колькасці экранаў, вынікі касавых збораў пакуль не апублікаваныя. Аднак чакаецца, што свежы твор рэжысёра "Тытаніка" паставіць новы нацыянальны касавы рэкорд.

Лідэр папярэдняга тыдня амерыканскага праката, анімацыйны фільм студыі Disney "Прынцэса і жаба", пераскочыў на другое месца ў рэйтынгу, на трэцім месцы апынулася спартыўная драма "Нябачны бок".

Фота: times.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі