Аўтобус у Гродне абстраляў таксіст

Аўтобус у Гродне абстраляў таксіст

Аўтобус у Гродне абстраляў таксіст. Мужчына сам патэлефанаваў у міліцыю і прызнаўся, што гэта ён страляў з пнеўматычнага пісталета, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 6 верасня каля прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Фамічова. Міліцыя шукала таксіста, які мог быць сведкам, а высветлілася, што ён мае да стральбы самае непасрэднае дачыненне.

21-гадовы таксіст, жыхар Гродзенскага раёна, распавёў праваахоўнікам, што чакаў наступнай замовы. Калі пабачыў маршрутны аўтобус, які праязджаў міма, зрабіў стрэл з пнеўматычнага пісталета ў задняе шкло. Пісталет ён купіў нядаўна. Учынак свой малады чалавек ніяк не змог патлумачыць. Таксіста затрымалі, па факце хуліганства распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі