Аўтары "Жалезнага-чалавека" перапішуць "Чарапашак-ніндзя"

Сцэнарый для новага фільма пра чарапашак-ніндзя напіша Мэт Холаўэй у сааўтарстве з Артам Маркумам, паведамляецца на сайце Deadline.  Ганарар аўтараў складзе каля мільёна долараў. Кампанія Paramount жадае атрымаць гатовы сцэнарый ужо да кастрычніка 2010 года, каб як мага хутчэй распачаць здымкі. Калі ў сцэнарыстаў атрымаецца скончыць працу ў тэрмін, новыя "Чарапашкі-ніндзя" выйдуць у пракат у 2012 годзе.

Мяркуецца, што для студыі гэты праект стане наступнай важнай франшызай, параўнальнай з "Трансформерамі".

Нагадаем, што Маркум і Холаўэй раней працавалі над фільмам "Жалезны Чалавек" 2008 года. Акрамя таго, яны напісалі сцэнарый для рымейку "Горца", а зараз рыхтуюць экранізацыю коміксаў пра Бака Роджэрса.

Фота: wiiblog.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі