Аўстралійскія рокеры AC/DC рушаць ў сусветнае турнэ

Паводле паведамлення Billboard са спасылкай на арганізатараў гастроляў Creative Artists Agency, тур пачнецца ў кастрычніку і працягнецца паўтары гады.
Расклад гастроляў яшчэ знаходзіцца ў стадыі сцвярджэння, таму пакуль невядома, якія краіны дакладна наведае AC/DC.

Сусветны тур будзе прысвечаны першаму за апошнія восем гадоў альбому. Выхад кружэлкі, якая пакуль не атрымала назвы, чакаецца сёлета ўвосень. У жніўні выйдзе першы сінгл з дыску.

Нагадаем, што папярэдні альбом AC/DC "Stiff Upper Lip", з якім гурт зладзіў гадавы сусветны тур, выйшаў у 2000 годзе.

Фота: www.abc.net.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі