Аўрыл Лавін пасунула дату выхаду новага LP

Новы альбом Аўрыл Лавін выйдзе 5 лістапада — крыху пазней за запланаваную дату. Пласцінка з аўтазагалоўкам ("Avril Lavigne") будзе ўключаць 13 трэкаў, сярод якіх будуць і ўжо прэзентаваныя сінглы "Here’s To Never Growing Up" і "Rock N Roll".

Праца над дыскам вялася цягам двух гадоў. Яго курыравалі прадзюсар Макс Марцін і муж спявачкі, фронтмэн Nickelback Чэд Крёгер.


З Чэдам Аўрыл запісала дуэтны трэк "Let Me Go". Яшчэ адну кампазіцыю — "Bad Girl" — спявачка даверыла самому Браяну Уорнэру (Мэрлін Мэнсан).
 

Фота: www.bid.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі