"АўкцЫон" добрых справаў на Еўрарадыё!

Еўрарадыё зноў ладзіць конкурс з вельмі прывабным прызам! Арганізатары канцэрта гурта "АўкцЫон", які адбудзецца 14 кастрычніка ў ДК "МАЗ", даручылі нам перадаць запрашальнік на дваіх на прэзентацыю новага альбома гурта "Юла" вартым людзям. 


Твой сябра здымаў коцікаў з дрэваў, папярэджваў кіроўцаў пра ДАІшнікаў у засадзе, пераводзіў бабуль праз дарогу ці вылучыўся нейкім іншым добрым учынкам? Тады не саромейся пахваліцца ім на ўвесь свет і паказаць добры прыклад іншым. Чакаем гісторый ці нават фотак-доказаў добрых учынкаў тваіх сяброў на [email protected].


Конкурс будзе доўжыцца ажно два тыдні, якія вы таксама можаце скарыстаць для таго, каб зрабіць яшчэ штосьці карыснае для грамадства і ўласнай кармы. 


Вызначыць пераможцу нам дапамогуць самі музыкі гурта "Аўкцыон" 28 верасня ў 20:30 у жывым эфіры Еўрарадыё. 
Калі ж твае сябры прынцыпова не хочуць рабіць добрых учынкаў нават дзеля аднаго з лепшых расійскіх рок-гуртоў, ты ўсё адно можаш набыць ім квіткі :) 


Кошт квіткоў: 200 000 - 450 000

Кропкі продажу: пераход ст. м. Я. Коласа, пераход каля ГУМа, каса Дзяржаўнай філармоніі (пр. Незалежнасці, 50), пераход ст. м. "Кастрычніцкая"/"Купалаўская" і ў распаўсюджвальнікаў.

Даведкі: 8(029) 649 08 88, 8(029) 851 77 06.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі