Атрад "Пагоня" ва Украіне: Усе байцы атрада жывыя

"Пасля апошніх падзеяў на Усходзе Украіны, трагедыі пад Ілавайскам, да нас шмат разоў звярталіся з просьбай расказаць што з намі. Адказваем: усе байцы атрада жывыя", — гаворыцца ў заяве добраахвотніцкага атраду.

Працяглае інфармацыйнае маўчанне "пагонеўцы" патлумачылі тым, што іх дзейнасцю цікавяцца не толькі беларускія спецслужбы, але і ўкраінскія сепаратысты. 

Байцы атрада кажуць, што будуць паведамляць журналістам звесткі пра "Пагоню" толькі ў крайніх выпадках. Разам з тым, яны не спыняюць сваю дзейнасць і працягваюць набіраць добраахвотнікаў у атрад.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі